Skip navigation
Please use this identifier to cite or link to this item: https://libeldoc.bsuir.by/handle/123456789/38140
Title: Сінтаксічныя канструкцыі з кампаратывам у навуковым стылі беларускай літаратурнай мовы 1920 – 1930-х гг.
Authors: Наўроцкая, І. В.
Keywords: публикации ученых;гістарычная стылістыка;навуковы стыль;кампаратыў;вышэйшая ступень параўнання;элятыў;суперлятыў;стылістычнае параўнанне
Issue Date: 2019
Publisher: БГУ
Citation: Наўроцкая, І. В. Сінтаксічныя канструкцыі з кампаратывам у навуковым стылі беларускай літаратурнай мовы 1920 – 1930-х гг. / І. В. Наўроцкая // Часопіс Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Філалогія. – 2019. – № 2. – С. 77 – 92.
Abstract: Распрацаванa класіфікацыя значэнняў канструкцый з кампаратывам, колькасна ахарактарызаваны кожны з вылучаных відаў, у тым ліку паводле падстыляў навуковага стылю, апісаны функцыі адзінак з кампаратывам у навуковай разнавіднасці літаратурнай мовы. Гэта дазволіла прадставіць беларускую літаратурную мову 1920–30-х гг. як стылістычна больш разгалінаваную ў параўнанні з мовай папярэдняга, нашаніўскага перыяду, у рамках якога атрымаў афармленне толькі навукова-папулярны падстыль, і прыйсці да высновы, што катэгорыя ступені параўнання ўдзельнічае ў рэалізацыі стылістычных мэт выказвання, а таму можа разглядацца як граматычная і функцыянальная семантыка-стылістычная катэгорыя. Паказана, што стылявую прыналежнасць крыніц даследчага матэрыялу неабходна ўлічваць пры распрацоўцы класіфікацый моўных структур. Выяўлены некаторыя тэндэнцыі ў развіцці беларускай літаратурнай мовы 1920–30-х гг.: пасля 1930 г. назіралася пераарыентацыя ва ўжыванні суперлятыўных форм, якія не суадносяцца фармальна і семантычна. Канстатуецца, што пасля 1933 г. быў звужаны набор займеннікаў, якія паясняюць кампаратыў або залежны ад яго назоўнік. Адзначана, што метад градуальнага супастаўлення для навуковага стылю пры апісанні аб’ектаў даследавання з’яўляецца больш аптымальным у параўнанні з антанімічным супрацьпастаўленнем, паколькі пры дапамозе канструкцый з кампаратывам аб’ект атрымлівае ўсебаковае апісанне з улікам дробных спецыфічных дэталей. Звернута ўвага на неабходнасць комплекснага і сістэмнага вывучэння кампаратыва прыметніка і прыслоўя ў беларусістыцы.
URI: https://libeldoc.bsuir.by/handle/123456789/38140
Appears in Collections:Публикации в изданиях Республики Беларусь

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Navrockaya_Sint.pdf477.34 kBAdobe PDFView/Open
Show full item record Google Scholar

Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.