| Title:  | Сродкі колькаснай меры ў канструкцыях з кампаратывам на матэрыяле навуковага стылю беларускай мовы 1920 – 1930-х гг. | 
| Authors:  | Наўроцкая, І. В. | 
| Keywords:  | публикации ученых;навуковы стыль;канструкцыі з кампаратывам;форма вышэйшай ступені параўнання;катэгорыя колькасці;сродкі колькаснай меры | 
| Issue Date:  | 2019 | 
| Publisher:  | БГПУ | 
| Citation:  | Наўроцкая, І. В. Сродкі колькаснай меры ў канструкцыях з кампаратывам на матэрыяле навуковага стылю беларускай мовы 1920 – 1930-х гг. / І. В. Наўроцкая // Весці Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта. Серыя 1. Педагогіка. Псіхалогія. Філасофія. – 2019. – № 4. – С. 84–88. | 
| Abstract:  | У тэкстах навуковага стылю 1920 – 1930-х гг. адзначана выкарыстанне лексіка-граматычных адзінак, якія выражаюць семантыку дакладнай колькаснай меры ў канструкцыях з кампаратывам, што матывавана выкарыстаннем лічбавых даных. Прадстаўлена класіфікацыя сродкаў дакладнай квантыфікаванай меры, найбольш ужывальныя ахарактарызаваны паводле камунікатыўнай функцыі, у тым ліку адносна падстыляў навуковага стылю. Адзначана, што дынаміка ў выкарыстанні некаторых сродкаў меры закранула формы прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых колькасна-іменных канструкцый, якія ў 1930-я гг. сталі выходзіць з ужытку. Паказана, што сінтаксічныя канструкцыі з кампаратывам і залежныя ад яго сродкі квантыфікаванай меры могуць выступаць стылеўтваральным сродкам у навуковай разнавіднасці літаратурнай мовы, аналіз якіх дазваляе разглядаць беларускую літаратурную мову як стылістычна аформленую і разгалінаваную, улічваючы, што яе сродкі знаходзіліся ў стадыі ўдасканалення і пераразмеркавання паміж варыянтнымі разнавіднасцямі навуковага стылю. | 
| URI:  | https://libeldoc.bsuir.by/handle/123456789/38296 | 
| Appears in Collections: | Публикации в изданиях Республики Беларусь
  |